Вольский

Беларусь: Урок «Грамадазнаўства» ад Вольскага

Праздник 1 мая имеет довольно богатую историю и в разные годы имел разное значение. Многие уже забыли о демонстрациях советского времени, о том как ценился и уважался труд рабочего человека в то время....Образы трудяг, маргиналов, колхозников, пролетариев проходят сквозь творчество различных белорусских рок-групп последних десятилетий, но всем интересно, я думаю, современное социальное лицо и проблемы простых земляков-белорусов. Многие скажут: "Ляпис Трубецкой" - вот истинные борцы за права угнетённых и обиженных... они знают..." на это я им сегодня могу ответить лишь одно: "Лявон Вольскі - «Грамадазнаўства» ( 2014).

    "Тыя слухачы, які чакалі ад музыканта своеасаблівых музычных «разборак» паміж былымі сябрамі па гурту N.R.M, яўна памыліліся. Гэтага не адбылося: ў Лявона Вольскага заўсёды пераважалі больш глабальныя творчыя задачы, чым высвятленне адносін. Таму ў альбоме «Грамадазнаўства», як заўжды ў песнях Вольскага, пераважае філасофскі погляд на складныя з’явы сучаснасці, робіцца эмацыянальны і сацыяльны зрэз грамадства, якое знаходзіцца на шляху да таго, што ў класічным разуменні сацыёлага завецца грамадскай спеласцю. З гэтага вынікае крытычны погляд на развіццё і сённяшні яго стан. Для гэтага Лявон традыцыйна выкарыстоўвае правераныя метады: сатыру, гумар, пранікнёную лырыку, змешчаную ў арыгінальныя паэтычныя формы і рыфмы тэкстаў камапазіцый. Да таго ж, для запісу кружэлкі Лявон прыцягнуў незнаёмых айчыннаму слухачу музыканаў з Нарвегіі: мультыінструменталіста і саунд-прадзюсера Снорэ Бэргэруда і бубнача Сіндрэ Скэе, якія надалі музычнаму матэрыялу альбома «Грамадазнаўства» незвычайцныя, і ў той жа час, пазнавальныя рысы, г.з. такія, якія моглі б быць у N.R.M. у выпадку, калі б гурт выступаў разам старым складам.

    Гэтую асаблівасць гучання і аранжыровак дыска, які дарэчы запісваўся ў Вільні на студыі Ymir Audio, можна заўважыць адразу, калі загучыць першы трэк альбома Milicyjanty i prastytutki («Міліцыянты і прастытуткі»). Тут музычнымі сродкамі вымалёўваецца сацыяльная карціна сучаснага жыцця краіны, у якой гуманітарны складнік усе больш падмяняецца ідэалагачнымі патрэбамі ўлады. Песня працягвае «энэрэмаўскую» традыцыю ў творачасці Л. Вольскага і адрозніваецца вастратой думак і ўсяго музычнага ўвасаблення.

     А вось кампазіцыя A chto tam idzie? («А хто так ідзе?») магла б больш падыйсці для яшчэ аднага праекта Л. Вольскага і сяброў – гурта ZET. Бо яна пабудавана па больш спрошчанай меладычнай схеме, характэрнай для хард-кор-панка, а тэкст яе адрозніваецца парадаксальнасцю і сцёбам, якія застаюцца візітоўкай Л.Вольскага. Роднаснай гэтай кампазіцыі можна назваць і сацыяльны памфлет Bulbašy («Бульбашы»), які ўдзымае тэму савецкага менталітэту, што нівеліруе ўсё нацыянальнае ў нашых суайчынніках. Тэкст, як у крывым люстэрку, малююе сумныя рэаліі гэтых пераўтварэнняў («…калі няма з кім, яны паб’юцца між сабой…»). Да гэтай плыні альбома таксама можна аднесці і сацыяльны рок-н-рол Krainy niama («Краіны няма»).

      Кампазіцыя MIRBE («Мелодыі і рытмы беларускай эстрады») прысвечана марнасці намаганняў «зорак беларускай эстрады» хоць нейкім чынам здабыць папулярнасць і так апраўдаць сродкі, якія на іх выдаткоўвае дзяржава. Пры тым, што легіён дзяржаўных «зорак» атрымлівае званні і прэміі, а іх прафесіянашьны ўзровень, ўнёсак ў нацыянальную культуру застаецца мізэрным.

     Але новы альбом Л. Вольскага адменты не толькі «цяжкімі» рытмамі, але і шчымлівымі мелодыямі, якія нагадваць пра Вольскага-лірыка. Кшталту, кампазіцыі Šeraja kroŭ («Шэрая кроў»), прысвечанай нашай шэрай гарадской рэчаіснасці, яе экзістэнцыяльнаму ўплыву на нашу свядомасць. Кампазіцыю Čužy («Чужы») бадай можна назваць спробай паўтарыць поспех легендарнага, шмат разоў цытаванага і рэміксіраванага твора з рэпертуару N.R.M. – песні «Маё пакаленне».

     Упэўнены, што многія прыхільнікі творчасці ўжо знаёмыя з кампазіцыяй Lamaj scenar! («Ламай сцэнар!»), у якой з анарха-панкаўскай непасрэднасцю выказваецца шлях змены жыцця да лепшага: «…ламай сцэнар, ламай схему, ламай структуру, ламай сістэму…» Гэтая кампазіцыя ўваходзіла ў саунд-трэк вядомай мастацкай стужкі «Жыве Беларусь!» (рэжысёр К.Лукашэвіч, Польшча). На дыску ж Lamaj scenar! прадстаўлена ў новай аранжыроўцы і ў значна больш прывабным па якасці запісу.

     Завяршае трэк-ліст альбома «Грамадазнаўства» выніковая кампазіцыя Majo kachańnie («Маё каханне»), у якім аўтар імкнецца выказаць сваё жыццёвае крэда: «…маё каханне, пакажы мне шлях да дому, маё каханне не давай упасці долу…» Негледзячы на тое, што гэты твор можна аднесці да філасофскай плыні песеннай творчасці Л. Вольскага, Majo kachańnie не выпадае з усёй тэматыкі дыска, а наадварот, замацоўвае канцэпцыю, тэматычна завяршае яго альбомную структуру.

    Хочацца адзначыць, што навая праца Лявона Вольскага абвяргае сцверджанне, што кампазітар і музыкант «выдахся», а яго песні ўжо не з’яўляюцца а ні хітавымі, а ні адлюстроўваюць думкі тых, хто раней вызначаў Вольскага за свайго куміра. Усё, як раз, наадварот: песні з новага альбома даюць слухачам нагоду для цікаўнасці да творчасці ветэранаў беларускага рок-андэграўнда («МРОЯ», BONDA, N.R.M., ULIS, «Мясцовы час»), а маладым музыкантам – яшчэ адзін аргумент да асэнсавання магчымасцяў роднага слова ў рок-музыцы.

    У той жа час, альбом Лявона Вольскага «Грамадазнаўства» дапаўняе эксперыменты ў альтэрнатыўным рэчышчы, з якімі ў мінулым годзе выступілі музыканты N.R.M, калі прэзентавалі публіцы свой апошні альбом «Д.П.Б.Ч.» Ад гэтага палітра беларускай рок-музыкі стала больш насычынай і прывабнай для маладога слухача. Упэўнены, што альбом «Грамадазнаўства» стане творчым каталізатарам для ўсіх былых «энэрэмаўцаў». Удзельнікі сённяшняга N.R.M’а ўбачаць, чаго, ў параўнанні з Вольскім, не хапае ім (пазітыўнага рок-н-рольнага шалу, сучасных хард-коравых рыфаў і драйву), а што трэба пераасэнсаваць і засвоіць Лявону, каб стаць сваім і для пакалення, якія выраслі на The Killers, Franz Ferdinand і Kasabian…" - Анатоль Мяльгуй.

120

  spiritofrock.ru

рок, слушать, Вольскi