08 Апреля 2020г.
Категории
Топ статей
Архивы
Рекламный баннер
Лявон Вольскі – «Грамадазнаўства». Слушать альбом изображение

Лявон Вольскі - «Грамадазнаўства» (Альбом)

Рецензии
25.03.2014г.

Праздник 1 мая имеет довольно богатую историю и в разные годы имел разное значение. Многие уже забыли о демонстрациях советского времени, о том как ценился и уважался труд рабочего человека в то время….Образы трудяг, маргиналов, колхозников, пролетариев проходят сквозь творчество различных белорусских рок-групп последних десятилетий, но всем интересно, я думаю, современное социальное лицо и проблемы простых земляков-белорусов. Многие скажут: “Ляпис Трубецкой” – вот истинные борцы за права угнетённых и обиженных… они знают…” на это я им сегодня могу ответить лишь одно: “Лявон Вольскі – «Грамадазнаўства» ( 2014).

“Тыя слухачы, які чакалі ад музыканта своеасаблівых музычных «разборак» паміж былымі сябрамі па гурту N.R.M, яўна памыліліся. Гэтага не адбылося: ў Лявона Вольскага заўсёды пераважалі больш глабальныя творчыя задачы, чым высвятленне адносін. Таму ў альбоме «Грамадазнаўства», як заўжды ў песнях Вольскага, пераважае філасофскі погляд на складныя з’явы сучаснасці, робіцца эмацыянальны і сацыяльны зрэз грамадства, якое знаходзіцца на шляху да таго, што ў класічным разуменні сацыёлага завецца грамадскай спеласцю. З гэтага вынікае крытычны погляд на развіццё і сённяшні яго стан. Для гэтага Лявон традыцыйна выкарыстоўвае правераныя метады: сатыру, гумар, пранікнёную лырыку, змешчаную ў арыгінальныя паэтычныя формы і рыфмы тэкстаў камапазіцый. Да таго ж, для запісу кружэлкі Лявон прыцягнуў незнаёмых айчыннаму слухачу музыканаў з Нарвегіі: мультыінструменталіста і саунд-прадзюсера Снорэ Бэргэруда і бубнача Сіндрэ Скэе, якія надалі музычнаму матэрыялу альбома «Грамадазнаўства» незвычайцныя, і ў той жа час, пазнавальныя рысы, г.з. такія, якія моглі б быць у N.R.M. у выпадку, калі б гурт выступаў разам старым складам.

Гэтую асаблівасць гучання і аранжыровак дыска, які дарэчы запісваўся ў Вільні на студыі Ymir Audio, можна заўважыць адразу, калі загучыць першы трэк альбома Milicyjanty i prastytutki («Міліцыянты і прастытуткі»). Тут музычнымі сродкамі вымалёўваецца сацыяльная карціна сучаснага жыцця краіны, у якой гуманітарны складнік усе больш падмяняецца ідэалагачнымі патрэбамі ўлады. Песня працягвае «энэрэмаўскую» традыцыю ў творачасці Л. Вольскага і адрозніваецца вастратой думак і ўсяго музычнага ўвасаблення.

А вось кампазіцыя A chto tam idzie? («А хто так ідзе?») магла б больш падыйсці для яшчэ аднага праекта Л. Вольскага і сяброў – гурта ZET. Бо яна пабудавана па больш спрошчанай меладычнай схеме, характэрнай для хард-кор-панка, а тэкст яе адрозніваецца парадаксальнасцю і сцёбам, якія застаюцца візітоўкай Л.Вольскага. Роднаснай гэтай кампазіцыі можна назваць і сацыяльны памфлет Bulbašy («Бульбашы»), які ўдзымае тэму савецкага менталітэту, што нівеліруе ўсё нацыянальнае ў нашых суайчынніках. Тэкст, як у крывым люстэрку, малююе сумныя рэаліі гэтых пераўтварэнняў («…калі няма з кім, яны паб’юцца між сабой…»). Да гэтай плыні альбома таксама можна аднесці і сацыяльны рок-н-рол Krainy niama («Краіны няма»).

Кампазіцыя MIRBE («Мелодыі і рытмы беларускай эстрады») прысвечана марнасці намаганняў «зорак беларускай эстрады» хоць нейкім чынам здабыць папулярнасць і так апраўдаць сродкі, якія на іх выдаткоўвае дзяржава. Пры тым, што легіён дзяржаўных «зорак» атрымлівае званні і прэміі, а іх прафесіянашьны ўзровень, ўнёсак ў нацыянальную культуру застаецца мізэрным.

Але новы альбом Л. Вольскага адменты не толькі «цяжкімі» рытмамі, але і шчымлівымі мелодыямі, якія нагадваць пра Вольскага-лірыка. Кшталту, кампазіцыі Šeraja kroŭ («Шэрая кроў»), прысвечанай нашай шэрай гарадской рэчаіснасці, яе экзістэнцыяльнаму ўплыву на нашу свядомасць. Кампазіцыю Čužy («Чужы») бадай можна назваць спробай паўтарыць поспех легендарнага, шмат разоў цытаванага і рэміксіраванага твора з рэпертуару N.R.M. – песні «Маё пакаленне».

Упэўнены, што многія прыхільнікі творчасці ўжо знаёмыя з кампазіцыяй Lamaj scenar! («Ламай сцэнар!»), у якой з анарха-панкаўскай непасрэднасцю выказваецца шлях змены жыцця да лепшага: «…ламай сцэнар, ламай схему, ламай структуру, ламай сістэму…» Гэтая кампазіцыя ўваходзіла ў саунд-трэк вядомай мастацкай стужкі «Жыве Беларусь!» (рэжысёр К.Лукашэвіч, Польшча). На дыску ж Lamaj scenar! прадстаўлена ў новай аранжыроўцы і ў значна больш прывабным па якасці запісу.

Завяршае трэк-ліст альбома «Грамадазнаўства» выніковая кампазіцыя Majo kachańnie («Маё каханне»), у якім аўтар імкнецца выказаць сваё жыццёвае крэда: «…маё каханне, пакажы мне шлях да дому, маё каханне не давай упасці долу…» Негледзячы на тое, што гэты твор можна аднесці да філасофскай плыні песеннай творчасці Л. Вольскага, Majo kachańnie не выпадае з усёй тэматыкі дыска, а наадварот, замацоўвае канцэпцыю, тэматычна завяршае яго альбомную структуру.

Хочацца адзначыць, што навая праца Лявона Вольскага абвяргае сцверджанне, што кампазітар і музыкант «выдахся», а яго песні ўжо не з’яўляюцца а ні хітавымі, а ні адлюстроўваюць думкі тых, хто раней вызначаў Вольскага за свайго куміра. Усё, як раз, наадварот: песні з новага альбома даюць слухачам нагоду для цікаўнасці да творчасці ветэранаў беларускага рок-андэграўнда («МРОЯ», BONDA, N.R.M., ULIS, «Мясцовы час»), а маладым музыкантам – яшчэ адзін аргумент да асэнсавання магчымасцяў роднага слова ў рок-музыцы.

У той жа час, альбом Лявона Вольскага «Грамадазнаўства» дапаўняе эксперыменты ў альтэрнатыўным рэчышчы, з якімі ў мінулым годзе выступілі музыканты N.R.M, калі прэзентавалі публіцы свой апошні альбом «Д.П.Б.Ч.» Ад гэтага палітра беларускай рок-музыкі стала больш насычынай і прывабнай для маладога слухача. Упэўнены, што альбом «Грамадазнаўства» стане творчым каталізатарам для ўсіх былых «энэрэмаўцаў». Удзельнікі сённяшняга N.R.M’а ўбачаць, чаго, ў параўнанні з Вольскім, не хапае ім (пазітыўнага рок-н-рольнага шалу, сучасных хард-коравых рыфаў і драйву), а што трэба пераасэнсаваць і засвоіць Лявону, каб стаць сваім і для пакалення, якія выраслі на The Killers, Franz Ferdinand і Kasabian…” – Анатоль Мяльгуй.

Музыка

Видео

Комментарии (0)

Добавить комментарий

Рок-дата сегодня

Календарь

Последние комментарии

"

Новый альбом Леонида Агутина - «La Vida Cosmopolitan» (слушать)

Единственный вопрос, который возникает после прослушивания - ЗАЧЕМ? Это посредственно, как сама посредственность, музыка из супермаркета гораздо глубже и многоплановей. Печаль...
Опечаленный
"

УГ - «Дримляндия» (Альбом)

Искусство ревниво: оно требует, чтобы человек отдавался ему всецело
Ralphobeno
"

Аффинаж - «Мимо. Ранен. Убит.» Слушать новый альбом группы

Ищите людей, разговор с которыми стоил бы хорошей книги, и книг, чтение которых стоило бы разговора с философом.
Ralphobeno
"

УГ - «Дримляндия» (Альбом)

Брак - это обратная сторона медового месяца.
Ralphobeno
"

Аффинаж - «Мимо. Ранен. Убит.» Слушать новый альбом группы

Я считаю, что Вы ошибаетесь. Давайте обсудим это.
Ralphobeno
"

Аффинаж - «Мимо. Ранен. Убит.» Слушать новый альбом группы

Творец книги - автор, творец ее судьбы - общество.
RichardTomak
Новости

Оззи Осборн дал интервью на тему нового 13 альбома!

После выпуска своего 12го сольного альбома «Ordinary Man», легендарный Оззи Осборн (Ozzy Osbourne) не собирается останавливаться. ...
Статьи

Фрэнк Бирд рассказал об употребления ЛСД и героина в ZZ Top

Барабанщик ZZ Top Фрэнк Бирд (Frank Beard) вспомнил, как он спустил свою первую крупную зарплату на общую сумму 72 000 долларов на...
Видео

Pearl Jam - «Lollapalooza-2007» (ТОП-лист «Лучший концерт»)

«Lollapalooza», один из крупнейших независимых музыкальных фестивалей, проходивших в США в 2007 году, три дня подряд проходивший в...
Рецензии

Аффинаж - «Мимо. Ранен. Убит.» Слушать новый альбом группы

Российская поп-рок группа Аффинаж выпустила новый альбом «Мимо. Ранен. Убит.». В стиле нуар-шансон, в котором четко видны отсылки ...
Рецензии

Pearl Jam выпустили новый альбом - «Gigaton». (Слушать)

«Gigaton» - одиннадцатый студийный альбом американской рок-группы Pearl Jam, который вышел 27 марта 2020 года. Ему предшествовали ...
Новости

Бон Джови: клавишник группы Дэвид Брайан (David Bryan) болен коронавирусом

Клавишник Bon Jovi - Дэвид Брайан (David Bryan) говорит, что он cдал положительный результат на Covid-19, болезнь, называемую коро...

Читайте также

10
СНТ
Ваша новость
Ваше сообщение отправлено!
Ошибка отправления!
Ozzy

Оззи-тест

Ozzy
Результат теста
/ 10
Очень хорошо, но мы знаем, что вы можете лучше!